Геаграфічнае становішча

Геаграфічнае становішча Бешанковіцкага раёна

Бешанковіцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны 17.07.1924 г. Плошча раёна складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 24 700 (1996). У 2005 г. у раёне пражывала 20 433 чалавек, у 2006-м — 19 844 чалавек, у тым ліку ў г.п. Бешанковічы — 7 733, у сельскай мясцовасці — 12 111 чалавек. На тэрыторыі раёна налічвалася 243 сельскія населеныя пункты. У 2009-м годзе пражывала 18 265 чалавек. У 2011-м годзе — 17 113, у тым ліку гарадскога насельніцтва — 6 902, сельскага — 10 211.

На ўсходзе мяжуе з Віцебскім раёнам, на захадзе — з Лепельскім і Ашмянскім (Ушачскім), на поўдні — з Сянненскім і Чашніцкім, на поўначы — з Шумілінскім раёнамі Віцебскай вобласці. Размешчаны за 51 км ад Віцебска, 210 км ад Мінска, 33 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша — Лепель.

Адміністрацыйны цэнтр — г.п. Бешанковічы. У склад раёна ўваходзяць г.п. Вула і 235 сельскіх населеных пунктаў. Раней раён дзяліўся на 10 сельсаветаў (1996): Астровенскі, Бачэйкаўскі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, Пліскі, Драздоўскі, Рубежскі, Свячанскі, Сокраўскі, Соржыцкі. 8 красавіка 2004 года былі ліквідаваны 5 сельсаветаў: Пліскі, Драздоўскі, Рубежскі, Свячанскі і Сокраўскі; Вульскі савет. Створаны Вульскі сельсавет. Цяпер (2012) засталося 7 сельсаветаў: Вульскі, Астровенскі, Бачэйкаўскі, Бешанковіцкі, Соржыцкі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі.

Паўночная частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны, паўднёвая — у межах Чашніцкай раўніны. Больш за 90% паверхні ляжыць на вышыні да 150 метраў. Найвышэйшая кропка раёна — 179,8 м, знаходзіцца каля вёскі Пліса. Найніжэйшая адзнака (111,6 м) — на паўночным захадзе, у даліне Заходняй Дзвіны.

Праз раён праходзіць аўтамабільная магістраль М-3 Мінск — Віцебск і шашэйная дарога Сянно — Ушачы.

Апошнія навіны