У стагоддзе лічбавых тэхналогій віртуальныя зносіны сталі неад’емнай часткай нашага жыцця. Сайты знаёмстваў і месэнджэры адкрываюць велізарныя магчымасці для пошуку другой палоўкі, аднак за маскай нязмушанай анлайн-гутаркі можа хавацца сур’ёзная небяспека. У гэтым на ўласным горкім вопыце пераканаўся малады жыхар Бешанковіцкага раёна, чыя пагоня за рамантычнымі адносінамі стала буйнымі фінансавымі стратамі.
Усё пачалося па класічным сцэнары. На папулярным сайце знаёмстваў малады чалавек завязаў зносіны з дзяўчынай, якая адразу зрабіла на яго прыемнае ўражанне. Неўзабаве новая знаёмая прапанавала перанесці дыялог у мэсанджар. Перапіска развівалася бурна і ажыўлена.
У нейкі момант незнаёмка прапанавала абмяняцца фатаграфіямі. Пацярпелы з радасцю пагадзіўся, чакаючы ўбачыць здымак сваёй суразмоўніцы. Калі ад яе прыйшла спасылка, хлопец, не задумваючыся і не падазраючы падвоху, клікнуў па ёй.
Аднак замест абяцанага фота малады чалавек трапіў у пастку кібермахляроў – спасылка аказалася фішынгавай. Праз некаторы час на тэлефон пацярпелага сталі прыходзіць апавяшчэнні з прыкладання для інтэрнэт-пакупак, да якога была прывязана яго банкаўская карта. Адно за адным спісваліся сродкі, афармляліся невядомыя замовы.
У выніку дзеяннямі неўстаноўленага злачынца маладому чалавеку быў нанесены ўрон на суму больш за 4700 рублёў. Па дадзеным факце Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі).
