17-га верасня — Дзень нараджэння Максіма Танка

Культура

Творчасць Максіма Танк, паводле ацэнкі літаратуразнаўцаў — беларуская літаратурная класіка, а ён сам уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў.

Максім ТАНК

РОДНАЯ МОВА

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшанiц,

З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова.

Няма на зямлi таго шчасця i гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такiх нетраў, глыбокага мора

I гор, праз якiя б ты не правяла

Мяне на радзiму, туды, дзе сягоння

Стаiць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над будучыняй і над песняй маёй, –

Над тым, што было і што век будзе вольным.

Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом незгасальным у сэрцы сваiм

Праз цемру і горы змаганняў суровых.

Калi ж ападзе і развеецца дым

I нiвы ўваскросшыя закаласяцца, –

Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,

Iзноў зазвiнiш ты у кожнай у хаце,

Цымбалам дасi iх сярэбраны гром

I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Бібліяграфія

Паэтычныя зборнікі

  • «На этапах» (Вільня, 1936; факсім. Мінск, 1983)
  • «Журавінавы цвет» (1937)
  • «Пад мачтай» (1938)
  • «Выбраныя вершы» (1940)
  • «Вастрыце зброю» (1945)
  • «Праз вогненны небасхіл» (1945)
  • «Выбраныя вершы» (1947)
  • «Вершы» (1947, 1948)
  • «Каб ведалі» (1948)
  • «На камні, жалезе і золаце» (1951)
  • «Выбраныя творы» (1952, 1954)
  • «У дарозе» (1954)
  • «След бліскавіцы» (1957)
  • «Мой хлеб надзённы» (1962)
  • «Лірыка» (1963)
  • «Глыток вады» (1964)
  • «Вершы» (1967)
  • «Ключ жураўліны» (1972)
  • «Хай будзе святло» (1972)
  • «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
  • «Вершы» (1979)
  • «Прайсці праз вернасць» (1979)
  • «Лірыка» (1982)
  • «За маім сталом» (1984)
  • «Лірыка» (1987)
  • «Дарога і хлеб» (1988)
  • «Збор калосся : Вершы 1983—1988» (1989)
  • «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
  • «Мой каўчэг» (1994)
  • «Errata» (1996)

Паэмы

  • «Нарач» (1937)
  • «Янук Сяліба» (1943)

Паэтычныя зборнікі для дзяцей

  • «Галінка і верабей» (1946)
  • «Казка пра мядзведзя» (1947)
  • «Вершы» (1948)
  • «Урачыстае абяцанне» (1949)
  • «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)

Кнігі казак

  • «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984)
  • «Конь і леў» (1955)
  • «Казкі. Легенды» (1960)
  • «Светлячок» (1970)
  • «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979)

Зборнікі гумару

  • «Селядцы з вершамі» (1966)

Успаміны

  • «Лісткі календара : Кніга-дзённік» (1970)

Зборнікі твораў

  • «Збор твораў у 2-х тамах» (1958)
  • «Збор твораў у 4-х тамах» (1966—1967)
  • «Збор твораў у 6-ці тамах» (1978—1981)
  • «Збор твораў у 13-ці тамах» (2006—2012)

Больш пра паэта чытаць тут:

https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D0%BA%D1%81%D1%96%D0%BC_%D0%A2%D0%B0%D0%BD%D0%BA

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0