Нашаму земляку паэту Сяргею Законнікаву — 80

Культура

Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16-га верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна.

Бібліяграфія

  1. «Бяседа»: вершы (1973)
  2. «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
  3. «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
  4. «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
  5. «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.)
  6. «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
  7. «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
  8. «Вечная далеч»: вершы (1987)
  9. «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
  10. «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
  11. «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
  12. «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
  13. «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.)
  14. «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
  15. «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.)
  16. «Гэта мы»: паэмы (2006)
  17. «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
  18. «Дол»: вершы і паэмы (2008)
  19. «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)

***

Вецер галін не хістае,

Звонкім лісцём не шуршыць.

Восень стаіць залатая

I на зямлі,

і ў душы.

Лёг павуцінкі іскрыстай

Першага інею след.

Моўчкі,

Празрыста-ўрачысты,

Свеціцца мудрасцю свет.

Ты з ім даўно ў ціхай змове,

Родную ён пазнае —

Столькі святла і любові

Вочы праменяць твае.

I ў безгалоссі прыроды,

Пэўна, ясней, чым калі

Рэхам адклікнуцца годы,

Што ў гэты дзень прывялі.

Вецер галін не хістае,

Кружаць лісцёвыя сны…

Восень мая залатая,

Восень з паглядам вясны.

З ягонымі творамі можна пазнаёміцца тут:

https://knihi.com/Siarhiej_Zakonnikau

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0