Бітва пад Воршай 8-га верасня 1514 года

Культура

Удзельнікі: Войскі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Каралеўства Польскага супраць войскаў Маскоўскай дзяржавы.


Камандуючыя: Арміяй ВКЛ і саюзнікаў камандаваў вялікі гетман літоўскі князь Канстанцін Астрожскі. Маскоўскім войскам кіравалі ваяводы Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца.

Колькасць сіл: Паводле розных ацэнак, маскоўскае войска пераўзыходзіла колькасцю (называюцца лічбы да 80 тысяч чалавек), у той час як войска ВКЛ і Польшчы налічвала каля 30 тысяч воінаў.


Вынік: Бліскучая перамога войскаў Канстанціна Астрожскага дзякуючы ўмеламу манеўру, выкарыстанню артылерыі і ілжываму адступленню, якое завабіла маскоўскія палкі пад агонь гармат.

Бітва пад Воршай стала адным з найбуйнейшых і найважнейшых змаганняў у гісторыі нашай зямлі. Царскі гісторык Мікалай Карамзін у сваёй «Гісторыі Расейскай дзяржавы» пісаў, што войскі Вялікага Княства «ніколі не атрымлівалі такой славутай перамогі над расіянамі».

Да нас дайшла песьня аб тых падзеях:

Масква стала наракаці,
Места Воршу пакідаці.
А як з Воршы уцякалі,
«Бадай ты, рэчка, сто лет высыхала,
Як наша слава тутака прапала;
Бадай высыхала да сканчэння свету,
Што нашай славанькі ужо нету».
Слава Воршы ужо не горша.
Слаўся, пан Астрожскі!

Паводле адкрытых крыніц

😀
1
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0