Жыхар Бешанковіцкага раёна атрымаў 1,5 гады за жорсткую расправу над сабакам

Здарэнні

У судовым паседжанні ўстаноўлена, што мужчына 31-га ліпеня 2026 года ў вячэрні час ужываў спіртныя напоі з прыяцелем па месцы жыхарства апошняга. Падчас распівання спіртнога гаспадар жылля паскардзіўся таварышу на сабаку, які яго дакучаў частым брэхам. Знаёмы, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, прапанаваў пасадзіць сабаку на павадок. Уладальнік накінуў на шыю жывёліны вяроўку і перадаў яе абвінавачанаму, той пайшоў разам з ёй, а неўзабаве падвесіў сабаку на дрэва і пакінуў у вісячым становішчы, абмежаваўшы ёй доступ кіслароду, у выніку чаго наступіла гібель жывёлы ад механічнай асфіксіі.

Абвінавачаны сваю віну ў здзяйсненні злачынства не прызнаў, сцвярджаў, што не жадаў наступлення смерці сабакі, а толькі падвесіў яе за сук дрэва. Аднак, з улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў, суд Бешанковіцкага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд.

На падставе ч.1 арт.339-1 КК Рэспублікі Беларусь жыхару Бешанковіцкага раёна прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Алеся Прыстаўка, памочнік пракурора раёна.

Житель Бешенковичского района осужден за жестокую расправу над животным – Зара Бешенковичи

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0