Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за прысваенне і растрату маёмасці ў дачыненні да прадаўца крамы аднаго з прадпрыемстваў раёна.
Па дадзеных следства, з канца 2025 года па сакавік 2026 27-гадовая прадавачка крамы выкрадала з касы грашовыя сродкі, а таксама выдавала тавары ў доўг пакупнікам. Праверка выявіла нястачу, аб чым было неадкладна паведамлена ў праваахоўныя органы.
Устаноўлена, што мясцовая жыхарка прысвоіла больш за 2600 рублёў. На допыце абвінавачаная распавяла следчаму, што пайшла на злачынства, бо патрэбны былі грошы для аплаты рахункаў па кватэры ды іншых асабістых выдаткаў. У здзейсненым злачынстве дзяўчына шчыра раскаялася, урон кампенсавала ў поўным аб’ёме. Цяпер ёй прад’яўлена абвінавачанне у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 211 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яна даверана).
Дадзеным артыкулам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам або без штрафу.
