На пажары ў Ніжнім Крывіне загінуў пенсіянер

Здарэнні

Сёння ноччу на лінію 112 паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Ніжняе Крывіна.

https://www.youtube.com/watch?v=QX055xvcOpc&t=2s

Пасля прыбыцця да месца здарэння назіралася адкрытае гарэнне двухкватэрнага аднапавярховага дома.

Падчас разведкі і тушэння пажару работнікамі МНС у адной з кватэр быў знойдзены труп гаспадара-пенсіянера.

Агнём у доме знішчаны дах, столевае перакрыцце і маёмасць.

Па папярэдняй версіі прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/532939

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0