З карысных выкапняў у Бешанковіцкім раёне ёсць торф, будаўнічыя пяскі, пясчана-грачыўны матэрыял, цагляная гліна.
- Вядома 60 радовішчаў торфу з агульнымі запасамі 27,9 млн т. (найбольшыя: Чарнічанка, Соржскі Мох з запасамі 3,8 млн т, Забалянскі Мох, Града з запасамі 2,4 млн т, Луг-Ухлё з запасамі 1,9 млн т);
- 5 радовішчаў будаўнічых пяскоў з запасамі 29,9 млн м³ (Стрэлка, Улазавіцкае, Быстраўскае, Вулльскае, Лабейкаўскае);
- 2 радовішчы пясчана-грачыўнага матэрыялу з запасамі 1,5 млн м³ (Шарыпінскае, Заборскае);
- 3 радовішчы цагляных глін, у тым ліку Бачэйкаўскае.




















