Міхаіл Ткачэнка

Міхаіл Мікалаевіч Ткачэнка (28 жніўня 1922–9 сакавіка 1948) — лётчык-штурмавік, капітян авіяцыі. Герой Савецкага Саюза (1944).

М. М. Ткачэнка нарадзіўся ў пасёлку Бешанковічы (Віцебская вобласць). У Чырвонай арміі з 1940 года. У 1942 г. скончыў ваенна-авіяцыйныю школу ў Навасібірску. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1942 года. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Каўказе, Украіне, у Крыму, Румыніі, Венгрыі.

За час вайны камандзір звяна 210-га штурмавога авіяпалка капітан М. М. Ткачэнка зрабіў 150 баявых вылетаў, удзельнічаў у 7 паветраных баях, збіў самалёт праціўніка. Вызначыўся ў баях за горад Севастопаль.

Узнагароды: Ордэн Леніна, Медаль Залатая Зорка, Ордэн Аляксандра Неўскага, Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені, 2 ордэны Чырвонага Сцяга

Апошнія навіны