Сёння — Дзень нараджэння аднаго з найлепшых беларускіх празаікаў Вінцэся Мудрова

Культура

Ён нарадзіўся ў Полацку ў сям’і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР.

Аўтар кніг прозы і эсэістыкі:

  • «Жанчыны ля басейна» (1992),
  • «Гісторыя аднаго злачынства» (1993),
  • «Зімовыя сны» (1999),
  • «Ператвораныя ў попел» (2005),
  • «Альбом сямейны» (2007),
  • «Багун» (2013),
  • «Албанскае танга» (2016),
  • «Страна огненных птиц» (2016),
  • «Последняя репетиция» (2016),
  • «Албанское танго» (2016),
  • «Забойца анёла» (2017),
  • «Помнік літары „Ў“» (2018),
  • «Восень у Вільні» (2019),
  • «Падшыванцы» (2020),
  • «Меліярацыя з Альбэрам Камю» (2021),
  • «Замецены след» (2021),
  • «Гарачы парафін» (2023),
  • «Сустрэчы» (2023),
  • «Yesterday» (2024),
  • «Нафтаград» (2024),
  • «Контуры душы» (2025).

Жыве ў Наваполацку.

Навелы Вінцэся Мудрова перакладзены на венгерскую, украінскую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую мовы.

Лаўрэат прэмій “Залаты апостраф”(2010), “Празрысты Эол”(2019).

З творчасцю Вінцэся Мудрова можна пазнаёміцца тут:

https://knihi.com/Vinces_Mudrou

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0