Сёньня дзень памяці Уладзіміра Караткевіча, Натальлі Арсеньневай і Янкі Брыля

Грамадства

Уладзімір Караткевіч

Радок бяззбройны і бясспрэчны

Слабым — адзіна верны шчыт.

І не зьнікаць Паэтам вечна,

У вечнай Песьні жывучы.

Калі пайду зь юдолі гора,

Ня скончыўшы найлепшы сказ,

То божы сьвет мяне паўторыць,

Як паўтараў ужо ня раз.

Як моры, зоры і азёры,

Якія ў вечнасьць забяру.

Сьвет шчодры.

Сьвет мяне паўторыць…

Ну, а ня сьвет,

дык Беларусь.

— Мне — досыць…

24.09.1979

Магутны Божа

Натальля Арсеньнева

Магутны Божa, Уладар сусьветаў,   

Вялікіх сонцаў і сэрц малых.               

Над Беларусяй ціхай і ветлай             

Рассып праменьні Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай

На хлеб штодзённы, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласьць дай.

         

Дай урадлівасьць жытнёвым нівам.

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай

Краіну нашу і наш народ.

Янку Брыля чытаць тут:

https://knihi.com/Janka_Bryl

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0