Галоўнае, што чакае вобласць па словах начальніка ўпраўлення спорту і турызму Дзяніса Фацеева ў праграме на 2026 год, гэта рэканструкцыя, мадэрнізацыя і будаўніцтва 13-ці спартыўных аб’ектаў.
– Мы працягваем выконваць даручэнні Прэзідэнта па стварэнні ФАКаў з басейнамі ў кожным раённым цэнтры. У Браславе плануем сёлета ўвесці ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у Шаркаўшчыне пачынаем будаўніцтва і пры паспяховым фінансаванні ў наступным годзе ўвядзем у эксплуатацыю. Пасля гэтага будуць рэалізоўвацца аб’екты ў Бешанковічах і Дуброўне, – распавёў Дзяніс Фацееў.
😀
0
😍0
😢0
😡0
👍0
👎0
