Снегапад хутка аслабее. Потым прыйдуць лютыя маразы: да -30

Грамадства

Наша беларуская гурба працягне расці, але ўжо не так інтэнсіўна. Цяпер у яе дзве верхавіны — у Гомелі (вышыня покрыва 40 см) і Барысаве (42 см.). Хутка снегапады стануць менш інтэнсіўнымі – і тады прыйдуць у меру лютыя маразы. Белгідрамет бачыць да -27 пры праясненні.

У снежнага покрыва няма падстаў памяншацца, але рост хутка замарудзіцца.
Цыклон Улі, які прыйшоў да нас з Міжземнага мора, стаміўся, захістаўся. Снегапады працягнуцца, але стануць радзей і слабейшымі. Галалёдзіца і абмежаванні бачнасці застаюцца актуальнымі на бліжэйшыя некалькі дзён. У суботу на працягу сутак ад 8 да 15 марозу. А ўжо ў нядзелю гэты Улі атрымае халодны нож у спіну.

Сіноптыкі папярэджваюць: у ноч на нядзелю арктычнае паветра прарвецца ў тыл цяперашняму цыклону, пры праясненні (якога цыклон стараўся не дапускаць) мы зможам астыць да -23.
Гэта толькі пачатак пахаладання.

У наступныя чацвёра сутак мы працягнем губляць градусы.
Да чацвярга (15-га студзеня)начная тэмпература можа апусціцца да 30 марозу. Снег усё яшчэ будзе перыядычна падаць, але гэта ўжо не той люты Улі, якога мы запомнілі.

Днём таксама будзе марозна, але на захадзе з’явяцца пробліскі цяпла.
Дзённыя тэмпературы ад Брэста да Віцебска – ад 6 да 19 марозу. Такая амплітуда ўжо зараз выглядае небяспечна. Пабачым, што з гэтага выйдзе.

https://people.onliner.by/2026/01/09/pridut-lyutye-morozy

😀
1
😍
1
😢
1
😡
0
👍
0
👎
0