Першы ў новым 2026-м годзе рынак у Бешанковічах быў вельмі бедны на гандляроў і наведнікаў. Ці то яны спужаліся маразоў, ці то снегу, але факт застаецца фактам. Тым не менш, рынак працаваў, і купіць тут хапала чаго.
Напрыклад, тут прадавалі валёнкі з Азёркаў: вялікія мужчынскія па 180 рублёў за пару, дзіцячыя — за 50. Яблыкі прапаноўвалі купіць па 3 рублі за кг.
Можна яшчэ дадаць, што дарогі ў райцэнтры расчышчаныя, што нельга сказаць пра ходнікі. Нават каля самага рынку яны закіданыя снегам, які выдалялі з дарогі.













Г.Станкевіч
😀
0
😍5
😢0
😡0
👍1
👎0
