Навіны Бешанковіцкага рынку 8-га лістапада 2026 года

Грамадства

Сёньня Бешанковіцкі рынак зноў сустракаў сваіх наведнікаў журавінамі. Нягледзячы на пахаладаньне, местачкоўцы па-ранейшаму выносяць гэтыя ягады з балотаў. А сёлета іх урадзіла багата. Стабільны і кошт — 6 рублёў за літровы слоік.

Курыныя яйкі прадаюць па 6 рублёў за дзясятак. І толькі дай. Мёд, бульба, капуста — не даражэе і не таннее.

Валёнкі з Азёрак прадавалі па 150 рублёў за пару.

Г.Станкевіч

😀
0
😍
2
😢
0
😡
0
👍
2
👎
0