3-га кастрычніка быў Дзень памяці сьвятога Францішка Асізскага. Ён памёр 3-га кастрычніка 1226 года, роўна 800 год таму, і пахаваны ў Базіліцы роднага гарадка Асізі. Калі не мінула яшчэ і двух гадоў са смерці Францыска, Папа Рыгор IX абвясціў яго сьвятым. Сёння Францыск — адзін з найбольш шануемых каталіцкіх сьвятых, а ягоная магіла ў Асізі — мэта шматлікіх паломніцтваў.
Францішак лічыцца нябесным апекуном Італіі, і дзень яго памяці ўпершыню адзначаецца як новае нацыянальнае сьвята. Гэта адно з найпрыгажэйшых італьянскіх сярэднявечных мястэчак. Не дзіва, што адсюль адразу двое сьвятых – ён і Клара. А Францішку належыць самая прыгожая, на маю думку, малітва.
Учыні мяне, Пане,
прыладаю Твайго спакою,
каб нёс любоў туды,
дзе пануе нянавісць,
каб прабачаў там, дзе абражаюць,
каб яднаў там, дзе сварка і звада,
каб праўду казаў там, дзе ёсць фальш,
каб нёс веру туды, дзе ёсць сумненне,
каб абуджаў надзею там,
дзе пануе роспач,
каб распаліў святло там,
дзе валадарыць цемра,
каб нёс радасць туды,
дзе турбуе неспакой.
Учыні, каб не шукаў я суцяшэння,
а суцяшаў іншых,
каб не прагнуў разумення,
але каб разумеў іншых,
каб не шукаў любові да сябе,
а любіў іншых.
Бо той, хто дае, заўсёды атрымлівае,
хто не шукае свайго, той знаходзіць,
хто прабачае, таму будзе прабачана,
бо, паміраючы, мы нараджаемся
для жыцця вечнага.
