Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі

Грамадства

З 2006 па 2017 год ён працаваў пракурорам Бешанковіцкага раёна.

На 48‑м годзе жыцця раптоўна памёр старшы пракурор па асаблівых даручэннях аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі, паведаміла Генпракуратура Беларусі.

З 2017 па 2020 год А.Шклярэўскі працаваў пракурорам Віцебскага раёна.

З 2021 года па люты 2026 года — пракурорам горада Віцебска.

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0