Ці дачакаемся? У Бешанковічах усё яшчэ плануюць пабудаваць басейн. Не раней як праз тры гады

Грамадства

Галоўнае, што чакае вобласць па словах начальніка ўпраўлення спорту і турызму Дзяніса Фацеева ў праграме на 2026 год, гэта рэканструкцыя, мадэрнізацыя і будаўніцтва 13-ці спартыўных аб’ектаў.

– Мы працягваем выконваць даручэнні Прэзідэнта па стварэнні ФАКаў з басейнамі ў кожным раённым цэнтры. У Браславе плануем сёлета ўвесці ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у Шаркаўшчыне пачынаем будаўніцтва і пры паспяховым фінансаванні ў наступным годзе ўвядзем у эксплуатацыю. Пасля гэтага будуць рэалізоўвацца аб’екты ў Бешанковічах і Дуброўне, – распавёў Дзяніс Фацееў.

https://vitvesti.by/politics/v-tcentre-vnimaniia-na-zasedanii-oblispolkoma-v-vitebske-obsudili-nasushchnye-voprosy-regiona.html

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0