У Бешанковіцкі раён прыедуць працаваць узбекі

Эканоміка

Пра тое было аб’яўлена ў Віцебскім аблвыканкаме.

Дэлегацыя з Узбекістана цэлы тыдзень правяла ў Віцебскай вобласці. На выніковым паседжанні ў аблвыканкаме было аб’яўлена, што “ў нас дасягнуты дамоўленасці па набыцці жывёлагадоўчых аб’ектаў для вырошчвання буйной рагатай жывёлы, – адзначыла ў час размовы з прадстаўнікамі СМІ намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

– На сённяшні дзень мы ўжо вызначыліся па чатырох раёнах – Шумілінскім, Віцебскім, Бешанковіцкім і Лёзненскім. Акрамя гэтага, размова ідзе аб стварэнні бульбаводчага кластара. Нашыя калегі з Узбекістана хочуць вырошчваць на тэрыторыі Віцебскай вобласці 2 тысячы гектараў бульбы, адпаведна, з далейшым захоўваннем і транспарціроўкай у Рэспубліку Узбекістан.

Ёсць шэраг намераў аб сумесным супрацоўніцтве па дрэваперапрацоўцы, адзначыла намеснік старшыні аблвыканкама. У прыватнасці, узбекскі бок мае намер азнаёміцца ​​з найбуйнейшым дрэваперапрацоўчым камбінатам “КімаБел” у Полацкім раёне. Ёсць дамоўленасць і аб адкрыцці ў Віцебску гандлёвага дома Узбекістана. Плануецца зрабіць гэта на наступным тыдні, пакуль узбекская дэлегацыя будзе знаходзіцца на тэрыторыі Віцебшчыны.

https://vitvesti.by/politics/itogovaia-vstrecha-nedelnoi-raboty-s-delegatciei-iz-uzbekistana-sostoialas-v-vitebskom-oblispolkome.html

😀
0
😍
0
😢
1
😡
0
👍
0
👎
0