Якія буйныя гандлёвыя цэнтры будуюць у Віцебску?

Грамадства

На гэтае пытанне адказаў галоўны архітэктар горада.

– У Віцебску ў разгары будаўніцтва гіпермаркета па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, – паведаміў Андрэй Макееў.

Як мы ўжо паведамлялі, у будынку гандлёвага цэнтра па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў запланавана размясціць гандлёвыя залы, пляцоўку для дэкаратыўных раслін. Добраўпарадкаванне тэрыторыі ўключае ўладкаванне парковак, пад’езда для загрузкі гандлёвага аб’екта, азеляненне прылеглай тэрыторыі. Таксама запланаваныя ходнікі.

– Па адрасе Маскоўскі праспект, дом 130 будуецца шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр, – працягвае галоўны архітэктар Віцебска. – Гэты аб’ект і ГЦ на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў плануецца адкрыць у 2027 годзе. Акрамя таго падшукваюцца пляцоўкі пад будаўніцтва яшчэ адной крамы “Санта”.

На здымку будаўніцтва ГЦ па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў.

Фота Яўгена КАРПАСА. 

https://vitvesti.by/obshestvo/kakie-v-vitebske-stroiat-krupnye-torgovye-tcentry.html

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0