Навіны Бешанковіцкага рынку 19-га красавіка 2026 года

Грамадства

На Бешанковіцкім рынку ўсё выразней чуваць дыханне сапраўднай вясны. Пра тое сведчыць колькасць прадаваемай тут бульбы. Яе шмат на розны густ. Каштуе бульба-сеянка ад 1,5 да 2 рублёў за кг. Прадаюць саджанцы яблынь (па 20 рублёў), груш і сліў (па 25). Завазныя лубніцы прадавалі па 18 рублёў за кг, а буякі(“голубіку) — за 100.

Вось такія кошыкі прадаюць па 10 рублёў!

Г.Станкевіч

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0