Нягледзячы на ладныя маразы, якія другі месяц не слабеюць, Бешанковіцкі рынак працягвае працу. Няхай тут не столькі гандляроў, як летам, ды і пакупнікоў значна менш, купіць на рынку можна амаль што ўсё.
Курыныя яйкі цяпер тут прадаюць па 6 рублёў за дзясятак. Сала ніжэй за 25 знайсьці цяжка. Мёд — стабільны: 10 рублёў за паўлітровы слоік.













Г.Станкевіч
😀
0
😍1
😢0
😡0
👍0
👎0
