За мінулыя суткі ў населеных пунктах Віцебскай вобласці адбылося 9 пажараў, на якіх загінуў 1 чалавек, траўміраваны 1 чалавек, пашкоджаны 4 будынкі і 2 адзінкі тэхнікі.
Адзін з пажараў адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Жарнасекава Бачэйкаўскага сельсавета.
Гаспадыня дома, грамадзянка 1950 года нараджэння, на момант узнікнення пажару знаходзілася ў доме, але змагла самастойна яго пакінуць.
У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, сцены, столь, знішчана маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца версіі: парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання і парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення.
t.me/beshencovichizara
😀
0
😍0
😢2
😡0
👍0
👎0
