Жыццё на пенсіі гэта цікавы і творчы этап, калі энергіі, фантазіі і крэатыўнасці – хоць адбаўляй, ды яшчэ і час з’явіўся для любімых спраў. Уласным прыкладам гэта даказалі ўдзельнікі конкурсу “Ветэранскія дажынкі”. Мой сад і агарод», якія прайшлі ў Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры, піша sb.by.

Букеты з астраў, вяргіні і хрызантэм сталі яркім фонам для вялізных гарбузоў, шматкілаграмовых качанаў капусты і бульбін грамаў на 400, фантастычных кампазіцый з грыбоў і фасолі, кактусаў з агуркоў ды кашалотаў-кабачкоў…
Дзевяць каманд першасных ветэранскіх арганізацый раёна спаборнічалі ў намінацыях, сярод якіх “Разнастайнасць”, “Арыгінальнасць і эстэтыка”, “Волат”, “Аптэка на градцы”, “Хатнія нарыхтоўкі”.
– Упершыню конкурс прайшоў у мінулым годзе і ўсім вельмі спадабаўся. Фактычна гэта быў экспромт, усё арганізавалі і падрыхтавалі літаральна за 2–3 тыдні, аднак імпрэза атрымалася вельмі прыгожай і прайшла ідэальна. Таму вырашылі зрабіць «Ветэранскія дажынкі» традыцыйнымі. Усё, што вы бачыце, вырашчана нашымі ветэранамі на сваіх прысядзібных або дачных участках, падрыхтавана сваімі рукамі, – падкрэсліў старшыня раённага савета ветэранаў Уладзімір Кухто.
Пераможцаў аб’явяць 1 кастрычніка, іх чакаюць граматы і каштоўныя прызы.
Дарэчы, “Ветэранскім дажынкам” папярэднічаў кірмаш вакансій для людзей сярэбранага ўзросту і інвалідаў

Главный специалист отдела занятости населения и социально-трудовых отношений управления по труду, занятости и социальной защите Бешенковичского райисполкома Марина Шаберт рассказала:
— Присутствовало 11 нанимателей, посетили ярмарку вакансий не менее 30 соискателей. Семеро из них определились с выбором работы. Так, уборщика территории нашла организация «Бешенковичский коммунальник», кочегаров и руководителя кружка по интересам — местный территориальный центр обслуживания населения. Сельскохозяйственное предприятие «Политотделец-Агро» и ветстанция сумели заинтересовать ветеринарных врачей. Внимание одной женщины привлекла вакансия бухгалтера в ГП «Бешенковичская ПМК-41». Все эти люди еще полны сил, желания трудиться, а работодатели с удовольствием воспользуются их опытом.



![]() | | | ![]() |


