Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16-га верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна.
Бібліяграфія
- «Бяседа»: вершы (1973)
- «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976)
- «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981)
- «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983)
- «Встань раньше солнца»: стихи (1985) (руск.)
- «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986)
- «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987)
- «Вечная далеч»: вершы (1987)
- «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991)
- «Святая воля»: выбраная лірыка (1993)
- «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993)
- «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996)
- «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) (польск.)
- «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000)
- «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) (балг.)
- «Гэта мы»: паэмы (2006)
- «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007)
- «Дол»: вершы і паэмы (2008)
- «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)
***
Вецер галін не хістае,
Звонкім лісцём не шуршыць.
Восень стаіць залатая
I на зямлі,
і ў душы.
Лёг павуцінкі іскрыстай
Першага інею след.
Моўчкі,
Празрыста-ўрачысты,
Свеціцца мудрасцю свет.
Ты з ім даўно ў ціхай змове,
Родную ён пазнае —
Столькі святла і любові
Вочы праменяць твае.
I ў безгалоссі прыроды,
Пэўна, ясней, чым калі
Рэхам адклікнуцца годы,
Што ў гэты дзень прывялі.
Вецер галін не хістае,
Кружаць лісцёвыя сны…
Восень мая залатая,
Восень з паглядам вясны.
З ягонымі творамі можна пазнаёміцца тут:
https://knihi.com/Siarhiej_Zakonnikau
😀
0
😍0
😢0
😡0
👍1
👎0
