Ад нас пайшоў чалавек, які быў і застанецца прыкладам адданасці Беларусі, дабрыні і сумленнасці.
Спадар Аляксандр быў і застаецца шляхетнай, годнай, магутнай Асобай і Постаццю для нашай Радзімы, гэткім зубром Беларушчыны. Па-сутнасці, сімвалам надзеі на нашую магчымую вольную будучыню.
Аляксандр Мілінкевіч – беларускі скарб, палітык сусветнана маштабу, які бязмерна верыў у нашую еўрапейскую будучыню і змагаўся за яе. Ёе узначальваў “Рух за Свабоду” і сам быў рухам за Свабоду Беларусі, чалавекам, якім можна было б гарантавана ганарыцца як прэзідэнтам, калі б гісторыя склалася іначай.
Ён не спальваў масты, а будаваў іх, заўсёды шукаў хаўруснікаў і імкнуўся наладжваць чалавечыя адносіны. Быў упэўнены, што беларусы — нармальны еўрапейскі народ, які мае права жыць у свабоднай і незалежнай краіне.
Адданасць Беларусі, нашай мове і культуры натхняла кожнага, каму выпала гонар працаваць з ім побач.
У лістападзе 2025 года ён перанёс складаную аперацыю на соннай артэрыі, якая была на 80% перакрытая тромбам. Пасля аперацыі Мілінкевіч працяглы час знаходзіўся ў цяжкім стане і праходзіў рэабілітацыю.
Г.Станкевіч
