З жыхара Аршанскага раёна спагоняць амаль 77 тысяч рублёў. Гэтыя грошы больш за 6 гадоў выплачвалі яго траім непаўналетнім дзецям, пакуль сам мужчына лічыўся адсутным без вестак.
Пазоў у суд падаў пракурор у інтарэсах тэрытарыяльнага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Аб гэтым паведаміла служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Вядома, што мужчына доўгі час не плаціў аліменты на траіх дзяцей. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад утрымання дзяцей. У час расследавання ён з’ехаў з Беларусі.
Доўгі час звестак аб мужчыне не было. З улікам гэтых абставін у 2019 годзе суд прызнаў яго без вестак адсутным. Пасля гэтага дзецям прызначылі пенсію па страце карміцеля. Выплаты ішлі больш за 6 гадоў і ў агульнай суме склалі амаль 77 тысяч рублёў.
Пазней мужчына вярнуўся ў Беларусь. Па заяве пракурора рашэнне суда аб прызнанні яго адсутным без вестак адмянілі. Пасля гэтага пракурор звярнуўся ў суд, каб спагнаць з бацькі суму пенсіі, якую дзяржава выплачвала дзецям за час яе адсутнасці. Суд задаволіў зыск цалкам. Рашэнне ўжо набыло законную моц.
