Навіны Бешанковіцкага рынку 10-га траўня 2026 года

Грамадства

Дождж, які апошнія два дні паліваў Бешанковічы, не надта спужаў гандляроў. Тутэйшы рынак сёньня быў вялікім. Усё патанала ў расадзе і бульбе.

Расаду капусты прадавалі па 5 рублёў за 12 каліў, памідоры прапаноўвалі па 1-30, а перац па 1-50. Вядро бульбы-сеянкі на ўваходзе прапаноўвалі купіць за 10 рублёў.

Г.Станкевіч

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0