Сёння ў Бешанковіцкім раёне прынята рашэнне аб увядзенні забароны на наведванне лясоў

Грамадства

На тэрыторыі рэгіёна аб’яўлены IV клас пажарнай небяспекі. У гэты перыяд наведванне лясоў катэгарычна забаронена.

Што нельга рабіць:

— Наведваць лясы: забарона распаўсюджваецца на ўваход грамадзян і ўезд транспарту.

— Разводзіць вогнішчы: любое выкарыстанне адкрытага агню (вогнішчы, мангалы, паходні) забаронена не толькі ў лесе, але і на тарфяніках, у іглічных маладняках, пад кронамі дрэў.

— Выкарыстоўваць транспарт: заязджаць у лес на аўтамабілях, матацыклах, квадрацыклах (іскры з глушыцеля могуць выклікаць пажар).

— Пакідаць смецце: шкляныя бутэлькі або аскепкі могуць спрацаваць як лінзы і падпаліць траву.

— Выпальваць сухую траву: спальваць смецце ці сухую расліннасць на прысядзібных участках і палях побач з лесам.

— Пакідаць тлеючыя прадметы: кідаць непатушаныя запалкі, недакуркі.

https://www.gztzara.by

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
1
👎
0