У Шумілінскім раёне прайшла прэзентацыя экапраекта “Новае жыццё валуна “Вялікі камень”, які знаходзіцца за 17 км ад Бешанковічаў

Грамадства

Аб гэтым паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Таблічку пры валуне зрабілі чамусьці не на роднай мове.

У камітэце праінфармавалі:

– У 2025 годзе Шумілінскай раённай грамадскай арганізацыяй «ЭкаБум» была рэалізаваная грамадзянская ініцыятыва «Новае жыццё валуна «Вялікі камень».

На рэалізацыю праекту з абласнога бюджэту было выдаткавана 23 тысячы рублёў. Праведзена вялікая работа па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі, задзейнічаны працоўныя рэсурсы прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Таксама набылі VR-ачкі і стварылі відэафільм, які расказвае гісторыю валуна. На гэтым тыдні адбылася прэзентацыя гэтай грамадзянскай ініцыятывы, у якой прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Мацвяйчук. Работнікі культуры раёна прадэманстравалі рэканструкцыю старажытнага абраду ўшаноўвання каменя, расказалі легенды, звязаныя з ім.

Прадугледжваецца, што рэалізацыя праекта дасць магчымасць зрабіць “Вялікі камень” яшчэ больш прывабным турыстычным аб’ектам, пашырыць экскурсійныя маршруты па Шумілінскім раёне і захаваць унікальную прыродную і гістарычную спадчыну для будучых пакаленняў.

Валун «Вялікі камень» лічыцца самым вялікім з камянёў, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, знаходзіцца ў вёсцы Горкі (15 км ад гарадскога пасёлка Шуміліна і 17 км ад гарадскога пасёлка Бешанковічы). Ён быў прынесены некалькі дзясяткаў тысяч гадоў таму ледніком з Выбаргскага масіва. Гэта не проста геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння, а візітоўка Шумілінскага раёна і важны аб’ект экалагічнага і турыстычнага патэнцыялу рэгіёну.

Фота телеграм-канала навіны Шумілінскага рэгіёна.

https://www.sb.by/articles/v-shumilinskom-rayone-proshla-prezentatsiya-ekoproekta-novaya-zhizn-valuna-bolshoy-kamen.html

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0