Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па факце рабавання, учыненага 15-гадовым жыхаром г. Сянно.
9-га траўня бягучага года непаўналетні жыхар г. Сянно, знаходзячыся ў гасцях у бабулі ў Бешанковіцкім раёне, убачыў аб’яву ў інтэрнэце аб продажы “вейпа”, і вырашыў набыць яго для ўласнага карыстання.
Пры асабістай сустрэчы з прадаўцом, якім таксама аказаўся непаўналетні мясцовы жыхар, жыхар Сянна вырашыў забраць у яго «вейп» без аплаты. Ідучы на сустрэчу, у сенненца было ўтрая менш грашовых сродкаў, чым указаў прадавец у аб’яве.
Пасля беспаспяховых слоўных спроб пацярпелага вярнуць прыналежны яму тавар, ім былі прыняты радыкальныя меры: у ход пайшоў кішэнны нож. Пад пагрозай нажа жыхар Сянна не толькі вярнуў пацярпеламу “вейп”, але і па патрабаванні апошняга выдаў яму ўсе наяўныя грашовыя сродкі ў суме каля 25 рублёў.
Дзеянні жыхара г. Сянно кваліфікаваны следчымі па ч.1 арт. 206 КК Рэспублікі Беларусь – адкрытае выкраданне маёмасці (рабаванне). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Адносна другога фігуранта праводзіцца праверка.
Бешанковіцкі РАСК.
