Сёння 102-я гадавіна ад нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава

Грамадства
bykov_984.jpg

Нарадзіўся ён у вёсцы Бычкі Вушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Першыя восем класаў Быкаў скончыў у вёсцы Кублічы, а ў 1939 паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню на аддзяленьне скульптуры. Гэтая адукацыя працягвалася ўсяго два гады, паколькі ў 1940 годзе былі адмененыя стыпендыі, і сям’я Быкава не магла дазволіць сабе далейшае навучанне хлопчыка. Па ўспамінах Валянціны Быкавай (сястры пісьменніка), іх бацькі былі бедныя настолькі, што ў дзяцей не было нават абутку – бацька выточваў падэшву з дрэва, а хлопцы самі абшывалі яе тканінай і мацавалі да ног. Але, нягледзячы на ​​гэтыя абставіны, ён пачаў вучыцца самастойна, потым пайшоў у школу ФЗО і летам 1941 года экстэрнам здаў іспыты за 10 клас.

Далейшай адукацыі перашкодзіла вайна…

Vasil_Bykov_887.jpg

Большасць твораў Быкава – гэта аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас вайны. Уіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Вядомасць пісьменніка пачалася з аповесці “Трэцяя ракета” (1961). Сусветна вядомымі сталі ягоныя творы “Альпійская балада”, “Мёртвым не баліць”, “Знак бяды”, “Дажыць да світання” і многія іншыя.

Быкаў быў удастоены многіх прэмій, узнагароджаны медалямі.

23541_984.jpg

22-га чэрвеня 2003 года вялікага беларускага пісьменніка не стала. Пахаваны ён у Менску, на Усходніх могілках, куды можна прыйсці, каб аддаць даніну яго памяці.

Існуюць і іншыя мясціны, звязаныя з імем Васіля Быкава, куды могуць адправіцца падарожнікі і прыхільнікі яго творчасці. Гэта і сядзіба-музей у вёсцы Бычкі, і музей-дача ў Ждановічах, і мемарыяльная дошка на будынку Віцебскай дзіцячай мастацкай школы, і, вядома, вуліцы ў Гродне, Ждановічах, Смалявічах, Фаніпалі, Беластоку, названыя ў яго гонар.

Ягоны сусветна вядомы твор “Знак бяды” можна чытаць тут:

https://knihi.com/Vasil_Bykau/Znak_biady.html

https://planetabelarus.by/publications/19-iyunya-vasil-bykov

😀
0
😍
1
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0