– Праектныя працы ідуць поўным ходам, – паведаміў галоўны архітэктар горада Андрэй Макееў.
– Арыентыровачны тэрмін заканчэння праектавання ў гэтым годзе. І ў наступным годзе фундатары плануюць пачаць будаўніцтва.
Яны наведалі некалькі краін, у тым ліку Кітай. Заключаны папярэднія дагаворы на пастаўку тэхналогіі і абсталявання.
Нагадаем, аквапарк у Віцебску плануецца размясціць у былых памяшканнях ААТ “Віцязь”, выкупленых інвестарам. У шматфункцыянальным фізкультурна-аздараўленчым аб’екце запланаваны аквапарк, спартзалы, гасцінічныя нумары, гандлёвыя кропкі і кафэ.
😀
0
😍0
😢0
😡0
👍1
👎0
