У Беларусі могуць забараніць вытворчасць штучных пластыкавых кветак. Такі варыянт разглядае Мінпрыроды пры падрыхтоўцы новага Экалагічнага кодэкса, піша БелТА.
У праекце дакумента хочуць замацаваць права Саўміна вызначаць пералік тавараў, адкіды ад якіх складана ці немагчыма перапрацаваць. У гэты спіс могуць патрапіць і пластыкавыя кветкі.
Пакуль прамой забароны няма, але меры адносна такой прадукцыі ўжо дзейнічаюць. З 2024 года кампаніі і прадпрымальнікі, якія вырабляюць або ўвозяць у краіну пластыкавыя кветкі, абавязаны плаціць за іх будучую ўтылізацыю – 180 рублёў за тону. Гэтыя грошы накіроўваюць на арганізацыю збору і бяспечнай перапрацоўкі адкідаў.
У Мінпрыроды тлумачаць гэта тым, што штучныя кветкі доўга раскладаюцца і шкодзяць навакольнаму асяроддзю.
“Штучныя кветкі раскладаюцца на працягу доўгага часу, аказваюць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, забруджваюць глебу і грунтавыя воды. З мэтай мінімізацыі утварэння адкідаў, для якіх у краіне адсутнічае магчымасць выкарыстання і абясшкоджвання, стратэгіяй па абыходжанні з адкідамі вытворчасці і спажывання прадугледжана ўвядзенне абмежаванняў для вытворчасці і пастаўкі тавараў, якія у выніку прыводзяць да утварэння такога віду адкідаў”, – расказалі ў ведамстве.
У міністэрстве таксама ўдакладнілі, што адна з задач Экалагічнага кодэкса – стварыць механізм для забароны тавараў, якія пасля выкарыстання становяцца праблемнымі адкідамі. Пытанне аб пластыкавых кветках будуць разглядаць пры фармаванні адпаведнага пераліку.
https://smartpress.by/news/plastikovye-tsvety-v-belarusi-mogut-zapretit
