У Бешанковічах вайскоўцы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады злучылі берагі Заходняй Дзвіны — сёння першыя машыны праехалі па мосце.
Воіны-чыгуначнікі не першы раз прыходзяць на дапамогу жыхарам гарадскога пасёлка і ўзводзяць наплаўны чыгуначны мост з магчымасцю аўтамабільнага праезду праз Заходнюю Дзвіну. Яго даўжыня – 150 метраў.
Для вайскоўцаў – гэта чарговая магчымасць адпрацаваць навыкі ўзвядзення і абслугоўвання наплаўнога моста, а для мясцовых жыхароў – карыстацца кароткай дарогай.
Мост дазваляе скараціць адлегласць паміж Бешанковічамі і суседнім Шумілінскім раёнам і забяспечвае ў летні перыяд грузапаток каля 120 машын за дзень.

Пераправа будзе функцыянаваць да зімы. Увесь перыяд абслугоўванне і рэгуляванне руху па мосце забяспечаць вайскоўцы брыгады.
https://www.facebook.com/mod.mil.by
