beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

02.03.2024 18:48

127 просмотров

0 комментариев

Ужо больш за мільярд чалавек у свеце пакутуе ад атлусцення

Больш за мільярд чалавек ва ўсім свеце пакутуе ад атлусцення, паказала даследаванне, праведзенае пры ўдзеле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. За апошнія 30 гадоў гэты паказчык узрос больш як у чатыры разы.


Паведамляе «МИР 24».


Так, у 1990 годзе на планеце налічвалася 226 млн. дарослых, падлеткаў і дзяцей з атлусценнем. У 2022 годзе іх стала ўжо 1,038 млрд.

Прадстаўнікі СААЗ заявілі, што колькасць людзей з атлусценнем расце значна хутчэй за прагнозы. Раней лічылася, што паказчык у мільярд чалавек будзе дасягнуты не раней за 2030 год.

Аўтары даследавання прааналізавалі дадзеныя са 190 краін. Яны заявілі, што на атлусценне хварэюць 504 млн. жанчын і 374 млн. мужчын. Узровень атлусцення сярод жанчын з 1990 года больш чым падвоіўся (да 18,5%), у мужчын — амаль патроіўся (да 14%). Колькасць дзяцей і падлеткаў з атлусценнем узрасла з 31 да 159 млн.

Самы высокі рост атлусцення назіраўся ў краінах Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Карыбскага басейна, Палінэзіі і Мікранезіі.

«У цяперашні час у гэтых краінах узровень атлусцення вышэй, чым у многіх прамыслова развітых краінах з высокім узроўнем даходу, асабліва ў Еўропе», — гаворыцца ў даследаванні.

Навукоўцы адзначылі прамую сувязь атлусцення з няправільным харчаваннем. Па іх словах, адбылася вельмі хуткая трансфармацыя харчовых сістэм, і змены аказаліся не ў лепшы бок. Атлусценне з праблемы толькі багатых краін ператварылася ў агульнасусветную праблему.

Аўтары падкрэслілі, што атлусценне цягне за сабой павышаную рызыку смерці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў, дыябету і некаторых відаў раку. Таксама яно спрыяла росту смяротнасці падчас пандэміі каранавіруса.

Последние новости