Крывінскі тарфянік - адзін з унікальных комплексаў неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Усходняй Еўропы.
Артэфакт, касцяную лыжку, узрост якой больш за 4 тысячы гадоў, быў знойдзены падчас раскопак.
Гэта адзін з дзесяці археалагічных помнікаў Крывінскага тарфяніка, дзе знаходзяцца помнікі з часоў ніжняга неаліту да ранняга бронзавага веку, што складае перыяд каля 3,5 тысяч гадоў.

Самае галоўнае, што яна захавалася цалкам ва ўнікальных прыродных умовах. Пры гэтым узрост знаходкі складае прыблізна чатыры тысячы гадоў, а гэта значыць, што яна старэйшая на цэлую тысячу гадоў за знакамітую пахавальную маску Тутанхамона.