16.10.2023
Культура
107 просмотров
«Вы мяне яшчэ пашукаеце!» Так гаварыў вандроўны мастак Язэп Драздовіч. Сапраўды, чым болей мінае часу — тым болей мы шукаем, разгадваем спадчыну Язэпа Драздовіча, магчыма, самай рамантычнай постаці беларушчыны. Геній, які ў сваіх візіях падарожнічаў па іншых планетах, ствараў загадкавыя карціны, паэмы і астранамічныя трактаты, не меў свайго кута, жыў з міласціны знаёмцаў і за тое, што распісваў сялянам дыванкі...