12.01.2025
Общество
203 просмотра
Новы год пакрысе набраў прывычную хаду. Бешанковіцкі рынак таксама. Сёньня і прадаўцоў і пакупнікоў было значна больш, чым тыдзень таму. Аднак большасьць стэлажоў для гандлю, якія займалі раней бешанкоўскія пенсіянеры, стаяць пустымі. Зразумела чаму: па-першае, няма чым гандляваць, а па-другое, чалавеку ў гадах не так проста ўзімку дабрацца сюды.