beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

18.05.2024 20:24

434 просмотра

0 комментариев

«Спадзяемся, што да канца гэтага года будаўніцтва басейна ў Бешанковічах распачнецца...»

Такія словы былі прамоўленыя сёння старшынёй Бешанковіцкага райвыканкама Галінай Унуковіч на «прамой лініі» з жыхарамі рэгіёну.

Як піша t.me/beshencovichizara, да гэтага віду камунікацыі з землякамі кіраўніца раёна ставіцца вельмі ўважліва, кожны зварот разглядае дэталёва. Традыцыйна пытанні паступаюць самыя розныя.

Напрыклад, на гэты раз людзі ўздымалі тэмы добраўпарадкавання райцэнтра і сельскіх дарог, гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання, вулічнага асвятлення, распаўсюджвання баршчэўніка Сасноўскага, пенсійнага забеспячэння і іншыя. Традыцыйна ў адрас кіраўніка раёна гучалі словы падзякі за працу.

Цікаваліся людзі і наконт будаўніцтва басейна. Як патлумачыла Галіна Унуковіч, праектна-каштарысная дакументацыя гатова, на яе выраб накіравана 400 тысяч рублёў — сродкі раённага бюджэту. Пройдзена і экспертыза дакументацыі, але, на жаль, у рэспубліканскую праграму фінансавання аб'ект не патрапіў. Цяпер прапрацоўваюцца крыніцы фінансавання - неабходна каля 10 мільёнаў рублёў.

«Прыемна, што ў гэтым пытанні нас падтрымлівае абласны выканаўчы камітэт і асабіста кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін, - падкрэсліла Галіна Уладзіміраўна. - Спадзяемся, што да канца гэтага года будаўніцтва басейна распачнецца».

Последние новости