Як у Бешанковіцкім раёне прыбіралі снег

Грамадства

Спецыялісты Бешанковіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзяць кантрольна-наглядныя мерапрыемствы наколькі аператыўна і якасна камунальная служба і ўласнікі будынкаў прыбіраюць наледзь і снег.

Распавядае памочнік лекара-гігіеніста ДУ “Бешанковіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Ксенія Скарнякова.

– Толькі ў студзені і лютым бягучага года ў плане правядзення ацэнкі санітарнай ачысткі і добраўпарадкавання намі абследавана 307 аб’ектаў, парушэнні выяўлены ў 224 выпадках. У ведамствы накіравана 85 лістоў, 1 – аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці. У адносінах да 7 суб’ектаў гаспадарання пачаты і вядуцца справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У іх ліку цэнтр паслуг «Бешсіці» ПВГУП «Рэум», крама «Грошык» філіяла ТАА «Еўрагандаль» у г.Віцебску», рынак у г. п Бешанковічы Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, вытворчы ўчастак №7 г.   п. Бешанковічы СТАА «Белвест», ПВГУП «Тандыпак», УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» і крама «Празапас» КГУП «Полацкі рынак г.Віцебска» абласнога спажывецкага таварыства.

Напрыклад, у цэнтры паслуг «Бешсіці» на момант правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў не праводзілася бягучая ўборка: не ўтрымліваліся ў чысціні ўваходная група і падлогі на першым паверсе. Не была праведзена своечасовая ачыстка тэрыторыі, пандуса, ганка і прыступак цэнтра ад усіх відаў снежных, ледзяных і снежна-ледзяных утварэнняў з апрацоўкай дазволенымі да прымянення супрацьгалалёднымі сродкамі.

У неналежным санітарным стане таксама знаходзіліся ўваходная група і падлогі ў гандлёвых залах магазінаў “Грошык” і “Празапас”. Бягучая іх уборка не праводзілася. У «Грошыку» несвоечасова ад снега і лёду ачышчаліся тэрыторыя, паркоўкі для аўтамабіляў, пандус, ганкі і прыступкі крамы, не была праведзена апрацоўка паверхняў супрацьгалалёднымі рэагентамі. У краме “Празапас” акрамя тэрыторыі і ганка ўборка ледзяных утварэнняў патрабавалася і з даху.


Толькі часткова санітарная ачыстка і ўборка тэрыторый ад снегу і лёду на момант наведвання спецыялістамі санітарнай службы была праведзена на рынку горада Бешанковічы, вытворчым участку нумар 7 “Белвеста”, ПВГУП “Тандыпак”, усе названыя арганізацыі не правялі апрацоўку процігалалёднымі сродкамі.
На ўчастку “Белвеста” і ў “Тандыпаку” з дахаў будынкаў над ганкамі звісалі ледзякі.
На аналагічныя парушэнні, выяўленыя на тэрыторыях шэрагу шматкватэрных жылых дамоў у райцэнтры, Астроўне, Будзілаве, Ржаўцы, пасадачных пляцоўках прыпынкаў грамадскага транспарту, ходніках, пешаходных дарожках і пешаходных пераходах у райцэнтры, указана УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік».

https://www.gztzara.by/2026/03/temperaturnye-kacheli-vremya-povyshennoj-opasnosti/#

😀
0
😍
1
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0