«Залатыя горы» ў Нарвегіі аказаліся пасткай: жыхар Гарадка пазбавіўся зберажэнняў пры пошуку працы

Грамадства

Пошук высокааплатнай працы за мяжой абярнуўся для 42-гадовага жыхара Гарадка сур’ёзнымі фінансавымі стратамі. Мужчына стаў ахвярай класічнай схемы працоўнага махлярства, якая апошнім часам актыўна распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках.

Павабная прапанова і “клапатлівы” менеджэр Усё пачалося з рэкламнай аб’явы ў Instagram. Пацярпелы натыкнуўся на прапанову аб працаўладкаванні ў Нарвегіі, якая выглядала вельмі прывабна: высокая заработная плата, дапамога з пераездам і поўнае суправаджэнне. Як толькі мужчына праявіў цікавасць, “мэнэджар па працаўладкаванні” прапанаваў перанесці дыялог з сацыяльнай сеткі ў мэсанджар для абмеркавання дэталяў. Ашуканцы выкарыстоўвалі правераную тактыку псіхалагічнага ціску і стварэння ілюзіі легальнасці. Пасля таго як суіскальнік вызначыўся з жаданай вакансіяй, яго ашаламілі навіной: для паспяховага афармлення неабходна прайсці абавязковае платнае тэставанне. Каб канчаткова ўвайсці ў давер, ілжэспецыяліст нават прапанаваў сваю «дапамогу» ў праходжанні тэстаў.

Платныя паслугі за прывідны шанец

Апетыты зламыснікаў раслі па меры зносін. Пасля аплаты тэстаў падстаўны менеджэр пачаў патрабаваць грошы на іншыя “неабходныя” патрэбы: афармленне рабочай візы, адкрыццё банкаўскага рахунку ў Нарвегіі, аплату спадарожных кансультацыйных паслуг. Не адчуваючы падвоху і спадзяючыся на хуткі ад’езд, жыхар Гарадка паслухмяна здзейсніў некалькі транзакцый. Агулам ён перавёў на рахункі злачынцаў каля 2500 беларускіх рублёў. Аднак, як толькі грошы былі атрыманы, абяцанае працаўладкаванне “завісла”, а сувязь з мэнэджэрам спынілася.

Усвядоміўшы, што стаў ахвярай падману, мужчына звярнуўся па дапамогу ў Гарадоцкі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі дэталёва вывучылі акалічнасці справы і перадалі матэрыялы следчым. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа за махлярства. Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобы ўладальнікаў рахункаў, на якія пайшлі грошы пацярпелага.

Як не патрапіць на кручок?

Выпадак у Гарадку – толькі вярхушка айсберга. Ашуканцы часта абяцаюць беспрацоўным выдаленае афармленне ўсіх дакументаў, падбор жылля і нават бясплатную дастаўку да новага месца працы. У рэальнасці ж іх адзіная мэта – выбавіць апошнія зберажэнні. Супрацоўнікі міліцыі ў чарговы раз заклікаюць грамадзян да пільнасці! Не турыцеся за «лёгкімі» грашыма. Памятайце, што легальныя агенцтвы па працаўладкаванні рэдка патрабуюць перадаплату за «тэставанне» праз месэнджэры. Правярайце ліцэнзію. Фірма, якая займаецца працаўладкаваннем за мяжой, павінна мець адпаведны дазвол МУС. Сцеражыцеся перапісак у месэнджарах. Сур’ёзныя кампаніі запрашаюць кандыдатаў у офіс для заключэння афіцыйнай дамовы. Выбірайце толькі легальныя формы працаўладкавання, каб не застацца і без працы і без грошай. Па матэрыялах тэлеграм-канала “Лічбавая пісьменнасць”.

https://vitvesti.by/crime/zolotye-gory-v-norvegii-okazalis-lovushkoi-zhitel-gorodka-lishilsia-sberezhenii-pri-poiske-raboty.html

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0