Паблізу вёскі Кукавячына адбылося ДТЗ

Здарэнні

Сёння раніцай ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на аўтадарозе паблізу вёскі Кукавячына Віцебскага раёна: сутыкнуліся легкавы і грузавы аўтамабілі, у выніку чаго ў легкавым аўто аказалася заблакіравана жанчына-кіроўца.

З дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага інструмента работнікі МНС дэблакіравалі пацярпелую. Яна шпіталізавана.

Кіроўцу фуры дапамога не запатрабавалася.

На месца ДТЗ выязджалі 4 адзінкі тэхнікі МНС. Абставіны здарэння высвятляюцца.

https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/511860

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0