У Бешанковіцкім раёне 24-гадовы жыхар страціў 1500 рублёў

Здарэнні

    Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі значна спрасцілі нашае паўсядзённае жыццё. З дапамогай мабільнага тэлефона можна аплаціць камунальныя паслугі, атрымаць медыцынскую кансультацыю і шматлікае іншае. Аднак разам з развіццём лічбавых тэхналогій удасканальваюцца і спосабы ўчынення кіберзлачынстваў.

    Адной з распаўсюджаных схем махлярства з’яўляецца паслядоўнае прадстаўленне зламыснікаў супрацоўнікамі розных арганізацый: медыцынскіх устаноў, банкаў і праваахоўных органаў. Галоўны інструмент злачынцаў – не спецыяльныя тэхнічныя сродкі, а псіхалагічнае ўздзеянне. Яны наўмысна ствараюць атмасферу трывогі, прыспешваюць чалавека, запалохваюць магчымай стратай грошай і забараняюць расказваць аб тым, што адбываецца сваякам і знаёмым.

    З 24-гадовым жыхаром Бешанковіцкага раёна адбыўся выпадак, які наглядна дэманструе, наколькі вынаходлівымі могуць быць кібермахляры.

    У адным з месэнджараў пацярпеламу напісала невядомая, якая назвалася медыцынскім работнікам. Пад маркай афармлення электроннай медыцынскай карты, яна папрасіла паведаміць звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, рост, вага і іншыя дадзеныя.

    Потым жанчына паведаміла, што для рэгістрацыі электроннай медыцынскай карты на мабільны тэлефон пацярпелага паступіць SMS-паведамленне з кодам, які неабходна перадаць ёй. Не падазраючы падману, мужчына паведаміў атрыманы код суразмоўніцы. Пасля гэтага перапіска спынілася, а зламысніца ачысціла чат з паведамленнямі ў абодвух.

    Аднак на гэтым злачынная схема не скончылася. Прыкладна праз гадзіну пацярпеламу паступіў званок у тым жа мэсэнджэры, але ўжо ад мужчыны, які назваўся супрацоўнікам банка. Ён паведаміў, што нібыта ашуканцы аформілі на яго імя крэдыт на суму каля 3000 беларускіх рублёў. Для прадухілення крадзяжу грашовых сродкаў і іх “захавання” суразмоўца прапанаваў перавесці ўсе наяўныя зберажэнні на так званы “бяспечны” рахунак.

    Прытрымліваючыся ўказанням ілжэсупрацоўніка банка, мужчына перавёў 2650 беларускіх рублёў на прадастаўлены яму банкаўскі рахунак. Каб пераканаць сваю ахвяру ў рэальнасці таго, што адбываецца, зламыснікі вярнулі яму гэтыя сродкі – перавялі на карту. Пасля чаго працягнулі апрацоўваць сваю ахвяру.

    Так, праз час пацярпеламу патэлефанаваў “супрацоўнік праваахоўных органаў”. Ён запатрабаваў напісаць распіску аб невыдаванні звестак, а затым на падставе закрыцця крэдытнага ліміту прапанаваў перавесці грашовыя сродкі на ўказаную ім банкаўскую плацежную картку. Выконваючы ўказанні, даверлівы мужчына перавёў аферыстам 1500 рублёў. Пасля атрымання грашовых сродкаў невядомыя перасталі выходзіць на сувязь. Пацярпелы звярнуўся ў праваахоўныя органы.

    Па дадзеным факце Бешанковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства).

    Калі вы сталі ахвярай падобнага падману, неабходна неадкладна спыніць зносіны з невядомымі асобамі, звязацца з банкам па афіцыйным нумары і паведаміць аб магчымым махлярстве. Папрасіце заблакаваць банкаўскую картку і доступ да дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, калі існуе рызыка іх кампраметацыі.

    Таксама трэба неадкладна звярнуцца ў праваахоўныя органы з заявай аб тым, што адбылося. Важна захаваць перапіску, нумары тэлефонаў, імёны карыстальнікаў, звесткі аб банкаўскіх картках атрымальнікаў, чэкі і скрыншоты пераводаў. Не выдаляйце паведамленні і іншыя матэрыялы, якія могуць дапамагчы ўстанавіць абставіны злачынства.

    Ваша фінансавая бяспека пачынаецца з вашай пільнасці! Адзін паведамлены код або неабдуманы перавод могуць прывесці да страты грашовых сродкаў.

    У Бешанковіцкім раёне ўзбуджана крымінальная справа па факце махлярства: 24-гадовы жыхар страціў 1500 рублёў – Зара Бешанковічы

    😀
    0
    😍
    0
    😢
    0
    😡
    0
    👍
    0
    👎
    0