Сёння Сяргею Грахоўскаму — 113.
Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску. Асуджаны 2-га кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Вызвалены 19-га кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).
У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19-га мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27-га жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19-га кастрычніка 1955 года, па другой — 21-га кастрычніка 1955 года.
Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Аўтабіяграфічныя ўспаміны пра гады зняволення можна пачытаць тут:
https://libcat.ru/knigi/proza/sovremennaya-proza/82292-syargej-graho-sk-spovedz.html#text
https://knihi.com/Siarhiej_Hrachouski/Takija_sinija_sniahi.html
