У ААН прагаласавалі за рэзалюцыю аб выкарыстанні новай мапы (карты): на ёй памеры Афрыкі павінны суадносіцца з памерамі іншых кантынентаў.
Ужо больш за 400 гадоў людзі карыстаюцца праекцыяй Мэркатара (калі планету Зямля выяўляюць на плоскай паверхні, у выніку чаго па меры аддалення ад экватару краіны ўсё больш расцягваюцца).
З-за гэтага, напрыклад, Расія падаецца большай чым Афрыка, хоць яе плошча амаль у два разы меней.
Прапануецца выкарыстоўваць праекцыю Equal Earth («Роўная Зямля»). Паводле яе памеры геаграфічных аб’ектаў адпавядаюць сапраўдным памерам.
Навіны свету
😀
0
😍0
😢0
😡0
👍1
👎0
