Леанід Марцінавіч Дайнека — адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў

Грамадства

Леанід Марцінавіч Дайнека (28 студзеня 1940, в. Змітраўка 2-я, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 21 жніўня 2019, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі» (1987) пра барацьбу Полацка з немцамі ў Ніжнім Падзвінні ў XIII стагоддзі, «След ваўкалака» (1988) пра полацкага князя Усяслава Брачыславіча, «Жалезныя жалуды» (1990) пра ранні этап станаўлення Вялікага Княства Літоўскага;.

У 2008 годзе выйшаў раман «Назаві сына Канстанцінам», дзеі якога адбываюцца ў XV—XVI ст. у Рыме, Вялікім Княстве Літоўскім і Канстанцінопалі. Раманы «Пра лісоўчыка, злога хлопчыка» (часопіс «Дзеяслоў» № 1-3, 2010), «Той, каго ўдарылі па шчацэ» (2011).

Раманы «Ілоты» (2015) і «Сын ільва, дачка Зеўса — Леанід і Зінаіда» (2017) выйшлі ў кнізе «Леанід Дайнека. Выбраныя творы» («Беларуская навука», серыя «Беларускі кнігазбор», 2018).

Творы чытаць тут:

https://knihi.com/Leanid_Dajnieka

https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B4_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%86%D1%96%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%94%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D0%B5%D0%BA%D0%B0

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0