Навіны Бешанковіцкага рынку 5-га ліпеня 2026 года

Грамадства

Нарэшце Бешанковіцкі рынак набыў тыя рысы, якія сьведчаць пра ягоную поўную загружанасьць. Сёньня ён гуў, як гудзе пчаліны вулей у добрае надвор’е.

Пайшлі чарніцы, лісічкі, маладая бульба з агародаў.

Нарэшце патаннелі буякі. Цяпер адзін кг каштоўнай ягады каштуе менш за 20 рублёў. Чарніцы прадавалі па 12 рублёў за літровы слоік.

Г.Станкевіч

😀
0
😍
1
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0