Найлепшы верш пра вайну

Грамадства

Пад Калінінградам ёсць брацкая магіла. У ёй пахаваны танкісты, якія загінулі зімой 1945-га. Сярод імёнаў на пастаменце – ЛЕЙТЭНАНТ ІЁН ДЭГЕН.

Але ён не загінуў. Яго падабралі пасля бою. 7 куль і 6 аскепкаў знявечылі твар, прабілі грудзі, рукі і ногі… Гэтае раненне не было першым.

Яму было ўсяго 16, калі ў ліпені 1941 года ў родным Магілёў-Падольскім ён добраахвотна пайшоў на фронт у знішчальны батальён, які складаўся з вучняў 9-х – 10-х класаў.

Пры выхадзе з акружэння быў паранены, трапіў у палтаўскі шпіталь, дзе цудам пазбег ампутацыі нагі.

Будучы камандзірам аддзялення разведкі, у кастрычніку 1943 у тыле ворага ён быў зноў паранены. Пасля выпіскі са шпіталя быў залічаны ў танкавую вучэльню і стаў бясстрашным асам-танкістам, узнагароджаным мноствам медаляў і ордэнаў. Яго двойчы прадстаўлялі да звання Героя Савецкага Саюза.

За жывучасць ён атрымаў мянушку «Шчасліўчык»…

У 1960 годзе часопіс “Хірургія” надрукаваў артыкул аб унікальнай аперацыі. Нікому не вядомы кіеўскі хірург Дэген прышыў правае перадплечча слесару, чыя рука патрапіла ў станок. Ён быў бліскучым хірургам-артапедам, доктарам медыцынскіх навук, вядомым навукоўцам. Працаваў у звычайнай бальніцы радавым лекарам. Калі мне было 11 гадоў, ён вылечыў і мяне.

1977 год. Тыя, хто з’язджаў у Ізраіль, лічыліся адшчапенцамі і здраднікамі радзімы. Падчас мытнага надгляду Дэген прайшоў праз рамку металашукальніка, і яна зазвінела. Да яго кінуліся: “Якія каштоўнасці вы спрабуеце нелегальна вывезці з СССР?” Деген усміхнуўся і сказаў: «Вось яны. Адзін асколак у плячы, два – у спіне, пад лапаткай».

А ў 1988 годзе ў перабудоўным «Аганьку» Яўген Еўтушэнка апублікаваў восем радкоў Дэгена, якія назваў найлепшым вершам пра вайну. Таксама лічылі і паэты-франтавікі Аляксандр Межыраў, Барыс Слуцкі, Міхаіл Дудзін, і пісьменнікі-франтавікі Васіль Гросман і Віктар Астаф’еў. Вось гэтыя страшныя радкі:

«Мой товарищ, в смертельной агонии

Не зови понапрасну друзей.

Дай-ка лучше согрею ладони я

Над дымящейся кровью твоей.

Ты не плачь, не стони, ты не маленький,

Ты не ранен, ты просто убит.

Дай на память сниму с тебя валенки.

Нам еще наступать предстоит».

Ён памёр у Ізраілі 28 красавіка 2017 года. Яму быў 91 год.

Аляксандр Раднянскі

Ад сябе дадам што там пад Калінінградам у брацкай магіле ляжыць мой родны дзядзька вайсковы хірург Якаў (Ешор) Масандзілаў. Ён загінуў падчас аперацыі на параненым. Снарад патрапіў у палявы шпіталь.

https://www.facebook.com/photo/?fbid=1414903087337928&set=gm.3891058391029823&idorvanity=567579930044369

😀
0
😍
0
😢
0
😡
0
👍
0
👎
0